БЕЛ Ł РУС

Трамп: Асад — звер, якога падтрымлівае Расія

12.04.2017 / 06:36

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Расія ў Сірыі падтрымлівае «звера». Пра гэта Трамп заявіў у інтэрв'ю Fox News.

«Пуцін падтрымлівае чалавека, які з'яўляецца сапраўды вельмі дрэнным», — сказаў ён.

«Думаю, гэта вельмі дрэнна для Расіі. Думаю, гэта вельмі дрэнна для чалавецтва. Гэта вельмі дрэнна для гэтага свету. Але калі скідаюцца хімічныя або бочкавыя бомбы … проста ў цэнтр групы людзей, то, шчыра кажучы, назіраючы за дзецьмі без рук, без ног… Гэта звер», — заявіў Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула