Трамп: Мы не збіраемся ўрывацца ў Сірыю
Амерыканскія ўлады не збіраюцца ўводзіць войскі ў Сірыю, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю тэлеканалу Fox.
AFP
«Але калі я бачу, як людзі выкарыстоўваюць жудасную, жудасную хімічную зброю, і бачу, як цудоўныя дзеці паміраюць на руках у сваіх бацькоў, як дзеці задыхаюцца… Калі я гэта ўбачыў, я адразу ж патэлефанаваў [міністру абароны ЗША] генералу Мэцісу», — сказаў Трамп.