БЕЛ Ł РУС

П’яны кіроўца збіў дваіх: адзін чалавек загінуў, адзін у шпіталі

12.04.2017 / 11:11

УШ

П'яны бяспраўнік збіў двух чалавек у Крупскім раёне.

Мінчук за рулём «Шкоды Актавія» 11 красавіка каля 19.15 непадалёк ад вёскі Гумно Крупскага раёна збіў мужчыну і жанчыну, якія ішлі па краі дарогі.

У выніку пешаходы атрымалі траўмы: жанчына была дастаўлена ў бальніцу, а мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі.

51-гадовы мінчук кіраваў машынай у стане алкагольнага ап'янення. Пасведчання кіроўцы ў мужчыны не было — ён ужо быў пазбаўлены яго раней таксама за кіраванне машынай нападпітку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула