БЕЛ Ł РУС

На Траецкім мосьце павесяць жанчын

6.08.2008 / 17:21

Nashaniva.com

Капітальны рамонт мосту па вуліцы Максіма Багдановіча ў Менску пачаўся ў сярэдзіне ліпеня й мае завершыцца ў налета ў красавіку.

Капітальны рамонт мосту на вуліцы Максіма Багдановіча ў Менску пачаўся ў сярэдзіне ліпеня й мае завершыцца ў налета ў красавіку.

Да лістапада плянуецца скончыць асноўныя будаўніча‑мантажныя працы, каб зьняць абмежаваньні ў руху транспарту.

На мосьце заменяць дарожнае палатно на праезнай частцы, зробяць маналітныя ходнікі, рэканструююць лесьвічныя сходы, а прыступкі абліцуюць гранітам, усталююць поручы зь нержавейнай сталі й новыя мачты асьвятленьня.

Фасад мосту ўпрыгожаць новыя элемэнты аздобы, у прыватнасьці, вялікія мэдальёны з выявай твару жанчыны з валасамі, якія разьвяваюцца.

На рэалізацыю праекту плянуецца выдаткаваць каля 6 мільярдаў рублёў, паведамляе «Мінскі кур’ер».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула