БЕЛ Ł РУС

Пасажыраў цягніка Мінск—Вільня часова будуць надглядаць у Мінску

12.04.2017 / 20:46

Nashaniva.com

Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні і атрада пагранічнага кантролю «Мінск» 12 красавіка правялі ў тэставым рэжыме аперацыі памежнага і мытнага кантролю пасажыраў цягніка Мінск — Вільня не на мяжы, а ў сталіцы.

Як паведаміла агенцтву «Мінск-Навіны» інспектар аддзела ідэалагічнай работы Мінскай рэгіянальнай мытні Таццяна Ліннік, праверка была выкананая за 45 хвілін да адпраўлення саставу. Мытны і памежны кантроль у дачыненні да грамадзян і тавараў, якія перамяшчаюцца імі, праводзіўся на станцыі Мінск-Пасажырскі. Так што гэты цягнік не спыняўся на станцыях Маладзечна і «Гудагай» для ажыццяўлення мытных фармальнасцяў.

Увечары 12 красавіка па прыбыцці цягніка Вільня — Мінск назад службовыя асобы правядуць мытны кантроль на станцыі Мінск-Пасажырскі.

Мэта дадзенага эксперыменту — пошук аптымальных варыянтаў мытнага і памежнага кантролю ў цягніках міжнародных ліній.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула