БЕЛ Ł РУС

На чыгуначным вакзале ў Мінску актывізаваліся валютчыкі

13.04.2017 / 07:53

даслана чытачом

Не мог нават уявіць, хто сустрэне мяне каля абменнікаў на чыгуначным вакзале Мінска. Валютчыкі!

Ілюстрацыйны здымак. Фота Ірыны Арахоўскай.

Два мужчыны узростам каля 40 гадоў. «Рабяты, даляры-рублі, харошы курс», — сустракаюць яны пасажыраў на трэцім паверсе вакзала паміж абменнікамі МТБанка і «БПС-Сбербанка». Адзін называе другога «Віця». Паводзяць сябе разняволена, не адчуваючы ніякай небяспекі.

Сэнсу карыстацца іх паслугамі ніякага — курс такі ж, як у банку, а рызыка вялікая. «Ці не страшна вам?», — пытаюся. «Дык і ў банку страшна мяняць», — смяюцца яны ў адказ.

Мяркуючы па тым, што праз некалькі дзён яны сустрэлі мяне на вакзале з такім самым пытаннем, «працуюць» яны пастаянна. А міліцыі няма да іх ніякай справы… Канечне ж, да гарадавога яны і пальцам не дакрануліся!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула