БЕЛ Ł РУС

У Зэльвенскім раёне пенсіянер да смерці забіў брата малатком

13.04.2017 / 17:03

Nashaniva.com

У Зэльвенскім раёне пенсіянер да смерці забіў брата малатком: справа перададзеная ў суд. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім абласным судзе.

Адкрытае судовае пасяджэнне пройдзе 26 красавіка ў судзе Зэльвенскага раёна. Мясцовы жыхар абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных п. п. 6 ч. 2 арт. 139 (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю), ч. 2 арт. 295 (незаконнае захоўванне выбуховых рэчываў) КК РБ.

Забойства адбылося ўначы 15 лістапада мінулага года на дачы сваякоў у вёсцы Бязводнае Зэльвенскага раёна. Пасля сумеснага распіцця спіртных напояў браты пасварыліся: 69-гадовы пенсіянер узяўся за малаток і нанёс смяротныя траўмы 60-гадоваму брату.

Пазней мужчына пабег у суседнюю вёску, адкуль патэлефанаваў жонцы і паведаміў аб тым, што нехта забіў брата і выкраў яго мабільны тэлефон. Аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы паказалі беспадстаўнасць такой версіі. У прыватнасці, вакол хутара не былі выяўленыя чужыя сляды. Неўзабаве мужчына прызнаўся ў зробленым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула