БЕЛ Ł РУС

Турэцкія фанаты сарвалі пачатак матча Лігі Еўропы, зладзіўшы масавыя беспарадкі на стадыёне

14.04.2017 / 9:35

Чвэрцьфінальны матч Лігі Еўропы паміж «Ліёнам» і «Бешыкташам» пачаўся з 50-хвіліннай затрымкай з-за балельшчыцкіх беспарадкаў на стадыёне.

Праблемы пачаліся яшчэ днём. У Ліён прыехала каля 15-20 тысяч турэцкіх заўзятараў. Яны зладзілі беспарадкі, сутычкі з паліцыяй і фанатамі «Ліёна».

Туркі рознымі спосабамі займелі да траціны квіткоў на «Стад дэ Ліён» і занялі верхнія сектары, адкуль пачалі закідваць ніжнія ярусы з заўзятарамі «Ліёна» петардамі, шашкамі і ўсім, што апынулася пад рукой. Французы, ратуючыся, выбеглі на поле, і пачатак матчу быў сарваны.

Уціхамірваць фанаў выйшаў прэзідэнт «Ліёна» Жан-Мішэль Алас. Амаль гадзіну спатрэбіўся яму, паліцыі і іншым афіцыйным асобам, каб аднавіць парадак і ўсё-такі пачаць матч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула