БЕЛ Ł РУС

Беларускія правы кіроўцы могуць прыраўняць да расійскіх

19.04.2017 / 19:39

Nashaniva.com

У Дзярждуму РФ унесены законапраект, які ўраўноўвае правы беларускіх кіроўцаў з расійскімі. Дакумент ужо апублікаваны на сайце ніжняй палаты расійскага парламента, паведамляе belmarket.by.

З 1 чэрвеня 2017 года ў Расіі ўступаюць папраўкі ў КоАП і закон «Аб бяспецы дарожнага руху». Яны забараняюць прымаць на працу кіроўцаў з замежнымі правамі. Таксама ім забараняецца займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю. Для працы замежныя кіроўцы павінны будуць пацвердзіць свае навыкі, атрымаўшы расійскія правы.

Законапраект, унесены ў Дзярждуму, робіць выключэнне для ўладальнікаў беларускіх праў кіроўцы. Яны змогуць не пацвярджаць свае навыкі ў Расіі і змогуць уладкоўвацца на працу або займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, звязанай з перавозкамі.

Законапраект закліканы ліквідаваць розначытанні паміж новымі рэдакцыямі расійскіх законаў і існуючымі міждзяржаўнымі пагадненнямі, якія гарантуюць грамадзянам Саюзнай дзяржавы роўныя правы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула