БЕЛ Ł РУС

Тэнісістка Серэна Уільямс абвясціла аб сваёй цяжарнасці

19.04.2017 / 20:51

nn.by

Адна з найлепшых тэнісістак свету, амерыканка Серэна Уільямс абвясціла аб сваёй цяжарнасці.

Інфармацыяй пра будучае дзіця спартсменка падзялілася ў сацсетцы Snapchat, размясціўшы фатаграфію з подпісам «20 тыдняў».

Нагадаем, у канцы мінулага года Серэна Уільямс заручылася з заснавальнікам Reddit Алексісам Аганянам.

Нягледзячы на пропуск некалькіх турніраў, у канцы тыдня 35-гадовая амерыканка зноў стане першай ракеткай свету. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула