БЕЛ Ł РУС

На мяжы на выезд з Беларусі ўтварыліся вялізныя чэргі

22.04.2017 / 13:32

nn.by

Выезду ў Польшчу чакаюць 275 легкавых аўтамабіляў, паведамляе сайт Дзяржмежкамітэта.

Па стане на 12.00 22 красавіка, у пункце пропуску «Брэст» на выездзе ў Польшчу сабралася 120 легкавых аўтамабіляў, у «Брузгах» — 70, «Бераставіцы» — 85 легкавых аўто.

На мяжы з Літвой у пункце пропуску «Каменны Лог» выезду чакаюць 70 легкавых аўтамабіляў і 170 грузавікоў.

Нагадаем, раней ДПК апублікаваў графік працы пунктаў спрошчанага пропуску ў Радаўніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула