Марын Лё Пен пакінула пасаду лідара «Нацыянальнага фронту»
Кандыдат на пасаду прэзідэнта Францыі Марын Лё Пен заявіла, што адыдзе ад кіраўніцтва партыяй «Нацыянальны фронт», каб засяродзіцца на другім туры прэзідэнцкіх выбараў.
«Сёння вечарам я вырашыла сысці з пасады прэзідэнта» Нацыянальнага фронту», — сказала кандыдат у прэзідэнты ў эфіры тэлеканала France 2. Яна патлумачыла гэта жаданнем быць «вышэй за партыйныя інтарэсы».
«Я заўсёды лічыла, — сказала Лё Пен, — што прэзідэнт рэспублікі з'яўляецца прэзідэнтам усіх французаў». «Цяпер трэба пераходзіць ад словаў да справы», — патлумачыла яна.
«Мы можам перамагчы. І мы пераможам», — рэзюмавала кандыдат у прэзідэнты.
Лё Пен, што лічыцца кранейправым кандыдатам, у другім туры 7 мая сустрэнецца з пераможцам першага тура — цэнтрыстам Эмануэлем Макронам. У Макрона па выніках нядзельных выбараў 23,75% галасоў, у Марын Лё Пен - 21,53%.