БЕЛ Ł РУС

Патоп працягнецца яшчэ некалькі дзён, а веснавое цяпло прыйдзе спачатку ў Гомель і толькі ў апошнюю чаргу — на захад

27.04.2017 / 11:33

СГ; фота Наталлі Цярэшчанка

Рэдкі для красавіка патоп працягнецца і ў наступныя дні. Агулам з серады да суботы выпадзе больш чым месячная норма ападкаў. 

Аднак на даляглядзе праглядаецца і прасвет.

У Гомелі ўжо сёння да +20, уяўляеце? Уначы там 9—11 градусаў цяпла. Прыкладна такое надвор'е там прагназуецца на ўвесь наступны тыдзень. Дажджы там скончацца ў пятніцу.

У Мінску, цэнтры, Віцебску і на поўначы сцяплее ад суботы. Там таксама тэмпературы будуць паднімацца да +14+19 удзень. У той жа час да нядзелі тут працягнуцца залевы.

А вось на Берасцейшчыну і Гарадзеншчыну хваля цяпла насунецца, найхутчэй што, толькі ад панядзелка. А моцныя дажджы там будуць ісці да суботы.

Як толькі тэмпературы ўздымуцца вышэй за 10 і прыгрэе сонейка, пачнуць расцвітаць сады і майскія кветкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула