БЕЛ Ł РУС

У Канадзе ратавальнікам прыйшлося намыліць бабра, які захрас у плоце ФОТА

28.04.2017 / 22:21

nn.by

У канадскім горадзе Гамільтан, правінцыя Антарыё, выратавалі тоўстага бабра, які захрас у плоце, паведамляюць інфармагенцтвы.

Жывёла спрабавала пралезці паміж прутамі агароджы, але ёй перашкодзіў назапашаны на працягу зімы тлушч. Каб вызваліць захраслага грызуна, супрацоўніцы службы па кантролі за жывёламі прыйшлося яго намыльваць.

У выніку інцыдэнту бабёр атрымаў траўмы. Яго адвезлі ў прытулак службы па кантролі за жывёламі, а потым перавялі ў цэнтр рэабілітацыі. Калі жывёла выздаравее, яе выпусцяць на волю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула