БЕЛ Ł РУС

Напярэдадні акцыі 1 мая ў Гомелі «за лаянку» затрыманы журналіст Яўген Меркіс

1.05.2017 / 9:10

У Навабеліцкім раёне Гомля міліцыянты 30 красавіка затрымалі журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса, абвінаваціўшы ў лаянцы.

Яго даставілі ў мясцовы РАУС. Пра сваё затрыманьне Яўген Меркіс пасьпеў даслаць сябрам SMS.

Калегі мяркуюць, што гэта было прэвэнтыўнае затрыманьне, каб Яўген ня змог 1 траўня весьці жывую трансьляцыю з мітынгу, які зьбіраюцца праводзіць у Гомелі дэмакратычныя актывісты.

Мітынг дазволены гарвыканкамам на пляцоўцы каля ДК таварыства глухіх «Віпра».

Сёлета за стрым акцыяў пратэсту «недармаедаў» у Рагачове, Магілёве і Пінску Меркіса аштрафавалі на 70 базавых велічыняў. Два дні таму Яўген вёў анлайн-трансляцыю выхаду на волю з ізалятару гомельскага блогера Максіма Філіповіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула