БЕЛ Ł РУС

Без даведкі аб даходах. Банкі могуць самі вырашаць, як ацаніць крэдытаздольнасць фізічных асоб

2.05.2017 / 09:47

Пастанова праўлення Нацбанка №253 ад 18 красавіка 2014 г., якой было ўведзена патрабаванне аб прадастаўленні даведак аб даходах для ацэнкі крэдытаздольнасці фізічных асоб, з 1 мая 2017 г. спыніла дзеянне. Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацбанка.

Фота Ірыны Арахоўскай

З 1 мая 2017 г. банкі самастойна будуць вызначаць падыходы да ацэнкі крэдытаздольнасці фізічных асоб, у тым ліку пры вызначэнні пераліку спадарожных дакументаў, якія падаюцца заяўнікам.

Пастанова №253 была часовым нарматыўным прававым актам, прынятым з мэтай павышэння якасці ацэнкі банкамі крэдытаздольнасці заяўніка, нагадвае рэгулятар.

Дакументам прадугледжвалася, што ацэнка банкам крэдытаздольнасці фізічнай асобы для прыняцця рашэння аб прадастаўленні яму крэдыту, а таксама аб заключэнні дагавора фінансавання пад уступку грашовага патрабавання (факторынгу) з юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль, па грашовым абавязацельстве фiзiчнай асобы ажыццяўляецца пры наяўнасці аднаго або некалькіх наступных дакументаў:

— даведка аб памеры заробку (грашовага забеспячэння);

— даведка аб памеры пенсіі;

— даведка аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі;

— даведка аб памеры штомесячнага грашовага забеспячэння;

- даведка аб даходах, вылічаных і ўтрыманых сумах падаходнага падатку з фізічных асоб;

- іншыя дакументы, якія пацвярджаюць атрыманне даходу.

«З улікам неабходнасці забеспячэння больш гнуткіх падыходаў да ацэнкі крэдытаздольнасці фізічных асоб і стварэння ўмоў для развіцця сучасных банкаўскіх паслуг з выкарыстаннем дыстанцыйных каналаў банкаўскага абслугоўвання дзеянне пастановы № 253 не працягвалася», — растлумачылі ў Нацбанку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула