Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 11 краін
«Мы ўсім вам акажам усялякае садзейнічанне ў ажыццяўленні вашай дыпламатычнай дзейнасці. Закрытых тэм для любога з прысутных амбасадараў у Беларусі няма. Прапаноўвайце — усе вашы прапановы будуць улічаныя, усе вашы пажаданні будуць выкананы ў самы кароткі прамежак часу», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Я вам жадаю толькі аднаго: каб, праз некаторы час з'яжджаючы з нашай краіны, вы пашкадавалі аб тым, што едзеце. Я хачу, каб вы сталі самымі сапраўднымі суперажываючымі людзьмі, якія жывуць у нашай Беларусі», - сказаў ён.
Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы сёння ўручылі паслы Азербайджана, Ірана, Бельгіі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Мальтыйскага Ордэна, Арменіі, Грэцыі, Руанды, Ізраіля, Украіны.