БЕЛ Ł РУС

«Інвентар могуць не прыбіраць пасля сябе асобы нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі» — абвестка ў спарткомплексе

2.05.2017 / 13:49

Ірына Арахоўская

гэта смешна?

На старонцы гендарнага праекта Makeout_by у інстаграме з'явілася такое фота:

«Спартыўны інвентар могуць не прыбіраць пасля сябе цяжарныя жанчыны ды асобы нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі» — такая шыльда вісіць у мінскім спартыўным комплексе Еvolution.

Гэта выклікала абурэнне ў каментарах:

«У іх не гендараадчувальная шыльда — не пайду да іх».

«Жудасная шыльда. Відавочныя праблемы з галавой … Як так можна наогул?»

«А адчуванне, што сарказм».

Адміністратар клуба пракаментаваў сітуацыю наступным чынам: «Гэта шыльда — гумар, што тут такога? Да нас ходзяць людзі нетрадыцыйнай арыентацыі, я іх бачу. Гэта зроблена для таго, каб паказаць мужчыне, што ён павінен прыбіраць за сабой інвентар»

А што вы думаеце пра такую шыльду? Выказвайцеся!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула