БЕЛ Ł РУС

Гомельскага журналіста Меркіса аштрафавалі за «лаянку»

2.05.2017 / 12:41

2 мая ў Навабеліцкім судзе Гомеля быў разгледжаны адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП) у дачыненні да журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса.

Суддзя Сяргей Новікаў аштрафаваў абвінавачанага ў «лаянцы» Меркіса на 5 базавых велічыняў (115 рублёў).

Міліцыянты затрымалі журналіста 30 красавіка, калі ён выйшаў з дома, і абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

Калегі мяркуюць, што гэта было прэвентыўнае затрыманне, каб ён не змог 1 мая весці жывую трансляцыю з мітынга, які ладзілі ў Гомелі дэмакратычныя актывісты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула