Да канца верасня пенсіянеры змогуць ездзіць у электрычках за паўцаны
З 1 мая па 30 верасня пенсіянеры могуць ездзіць у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа па ільготным тарыфе. Ім трэба плаціць 50% ад кошту праезду.
Скарыстацца льготай змогуць мужчыны старэйшыя за 60,6 гадоў, а жанчыны — старэйшыя за 55,6 гадоў.
Для куплі праязных дакументаў са зніжкай трэба прад'яўляць у касах арыгіналы пенсійных пасведчанняў.
Пры гэтым зніжкі не даюцца ў электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.