БЕЛ Ł РУС

Сталічных школьнікаў 7—11 класаў падазраюць у крадзяжы з гандлёвага павільёна

3.05.2017 / 11:30

Nashaniva.com

Уначы 22 красавіка невядомыя зламалі замак і вынеслі з гандлёвага павільёна ў Маскоўскім раёне Мінска электронныя цыгарэты і навушнікі на 770 рублёў. У злачынстве падазраюць школьнікаў, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Па падазрэнні ў крадзяжы былі затрыманыя трое вучняў 7, 9 і 11-га класаў, якія жывуць у Фрунзенскім раёне. Падлеткі прызналіся ў зробленым, паведамляе міліцыя. У двух з іх дома знайшлі выкрадзеныя тавары.

Заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса (Крадзеж). Санкцыя артыкула — ад папраўчых работ і аж 4 гадоў пазбаўлення волі.

Акрамя таго, вырашаецца пытанне аб прыцягненні бацькі аднаго з школьнікаў да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт. 17.13 КаАП.

— Паколькі маладому чалавеку яшчэ не споўнілася 16 гадоў, ён не можа знаходзіцца па-за жыллём у начны час без суправаджэння бацькоў ці законных прадстаўнікоў, — патлумачыла афіцыйны прадстаўнік Маскоўскага РУУС Вольга Міхаленя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула