«Прыгразілі закаваць у кайданкі». Міністр спорту — пра вобшук зборнай Беларусі ў Парыжы
Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко ў інтэрв'ю прэс-службе ведамства пракаментаваў інцыдэнт, які адбыўся ў Францыі са зборнай Беларусі па хакеі, якая зазнала пільны надгляд боку паліцыі на вакзале «Парыж Монпарнас» па прыбыцці на чэмпіянат свету.
— Першым мне патэлефанаваў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі, і мы дэталёва абмеркавалі сітуацыю, а таксама нашы далейшыя дзеянні. У наяўнасці відавочна прадузятае стаўленне менавіта да беларускай каманды.
Спісаць на павышаныя меры бяспекі, якія робяць французскія ўлады ў мэтах нібыта барацьбы з тэрарызмам, не атрымліваецца. Усё паказвае на тое, што паліцыя дзейнічала мэтанакіравана.
Больш за тое, калі члены афіцыйнай дэлегацыі паспрабавалі высветліць, чым выкліканы вобшук, і на якой падставе ён праводзіцца, паліцэйскія прыгразілі закаваць нашых людзей у кайданкі. Атрымліваецца, што беларускія хакеісты прадстаўляюць нейкую пагрозу міру і спакою французскай сталіцы. Гэта проста абсурдна.
Як ацэньваю? Як заказ з боку пакуль невядомых нам асобаў, якія спрабуюць актыўна і нахабна ўздзейнічаць на прадстаўнікоў Беларусі.