Сёння Беларусь стартуе на ЧС па хакеі, першы матч — з фінамі
Матчам Беларусь — Фінляндыя (пачатак у 17:15) сёння распачнецца 81-ы чэмпіянат свету па хакеі.
Першынство праводзіцца адразу ў дзвюх краінах: у Германіі (Кёльн) і Францыі (Парыж).
Зборная Беларусі праводзіць свае матчы ў Парыжы.
У суботу нашы хакеісты згуляюць з Чэхіяй (17:15), у панядзелак з Канадай (17:15), 10 мая (серада) — са Швейцарыяй (17:15), 12 мая — з Францыяй (21:15), 13 мая (субота) — са Славеніяй (17:15), 16 мая — з Нарвегіяй (13:15).
У плэй-оф выходзяць чатыры каманды, зборная, што зойме апошняе месца ў групе, пакідае элітны дывізіён.