БЕЛ Ł РУС

Шуневіч пракаментаваў канфлікт у Крычаўскім РАУС: Вінаватыя абодва бакі

5.05.2017 / 9:9

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч пракаментаваў БЕЛТА сітуацыю ў Крычаўскім РАУС.

«Міністэрствам унутраных спраў Беларусі скончана службовая праверка. У выніку намі ўстаноўлена парушэнне дысцыпліны і ведамасных нарматыўных актаў як з боку кіраўніка райаддзела, так і з боку скаржніка, які з'яўляецца фігурантам гэтай праверкі, — праінфармаваў міністр. — У выніку абодва прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці».

Акрамя таго, прызначаная яшчэ адна службовая праверка па факце распаўсюджвання інфармацыі ў СМІ з парушэннямі патрабаванняў унутраных нарматыўна-прававых актаў МУС.

З улікам наяўнасці ў скаржніка дзеючага дысцыплінарнага спагнання, ён можа быць звольнены з органаў унутраных спраў за дыскрэдытацыю міліцыі, калі па выніках праверкі будзе даказаная яго віна.

«Сама сітуацыя ўзятая на кантроль, матэрыялы першай праверкі выдзелены ў асобную вытворчасць і накіраваныя ў падраздзяленне Следчага камітэта для дачы прававой ацэнкі», - адзначыў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, агульны маральна-псіхалагічны клімат у Крычаўскім РАУС досыць спакойны, ураўнаважаны і рабочы. «Сітуацыя лакалізаваная», - рэзюмаваў міністр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула