БЕЛ Ł РУС

Улады Таджыкістана: акцыя «Несмяротны полк» супярэчыць ісламскім каштоўнасцям

5.05.2017 / 09:35

Акцыя «Несмяротны полк» супярэчыць ісламскім каштоўнасцям і не ўключана ў зацверджаны спіс мерапрыемстваў па святкаванні дня Перамогі ў Таджыкістане.

Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, распаўсюджанай дзяржаўным агенцтвам Таджыкістана «Хавар».

«Згодна з ісламскімі традыцыямі недапушчальна выходзіць на вуліцу і праспекты з партрэтамі загінулых, дадзеная акцыя супярэчыць ісламскім і мазхабскім каштоўнасцям», - паведаміла агенцтва.

Акрамя таго, гаворыцца ў заяве, баявыя дзеянні на мяжы Таджыкістана і Афганістана «не дазваляюць праводзіць дадатковыя акцыі».

***

Акцыя «Несмяротны полк» - шэсце з партрэтамі сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне — апошнія некалькі гадоў 9 мая праводзіцца ў многіх гарадах Расіі, а таксама некаторых краінах былога СССР.

Першапачаткова ідэя акцыі «Несмяротны полк» належала журналістам Томскага тэлеканала ТB-2.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула