БЕЛ Ł РУС

У доўгія выходныя чакаецца пахаладанне да -3°С, навальніцы і мокры снег

5.05.2017 / 11:14

У пачатку наступнага тыдня цыклон, які праходзіць па паўднёвым усходзе краіны, прынясе ў Беларусь пахаладанне. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

Delfi.lt

У суботу, 6 мая, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса. ноччу пераважна без ападкаў, днём у асноўным па паўднёва-заходняй палове краіны, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу + 3 … + 9°С, максімальная днём + 15 … + 21°С; у паўднёвых раёнах ноччу + 10 … + 12°С, днём +22 … + 24°С.

У нядзелю, 7 мая, атмасферны фронт з заходняй Еўропы прынясе ноччу ў асобныя раёны, а раніцай і днём на большую частку тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах - навальніцы, моцныя дажджы, магчымы град. Тэмпература ноччу + 5 … + 12°С, днём + 8 … + 15°С, па паўднёвай палове 16 … 23°С.

А ў пачатку наступнага тыдня цыклон, які праходзіць па паўднёвым усходзе краіны, прынясе ў Беларусь рэзкае змяненне ўмоў надвор'я — рэзка пахаладае.

8 мая, у панядзелак, на большай частцы тэрыторыі Беларусі дажджы, ноччу і раніцай у паўночных раёнах - з мокрым снегам. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах моцныя ападкі. Тэмпература ноччу 0 … + 7°С, у паўночна-заходніх раёнах да -2°С, днём + 3 … + 10°С;

па паўднёвым усходзе ноччу + 8 … + 11°С, днём + 11 … + 14°С.

Далей цыклон прынясе порцыю яшчэ больш халоднага паветра.

У аўторак-сераду, 9-10 мая, ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца паўночны вецер і кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы галалёд. Тэмпература ноччу -3 … + 4С, днём + 3 … + 10°С.

«Такое надвор'е лічыцца вельмі халодным. Сярэднясутачная тэмпература на 7-9 градусаў адхіляцца ад нормы», - адзначыў сіноптык.

Згодна з папярэднім прагнозам, цёплае і камфортнае надвор'е прыйдзе толькі да наступных выходных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула