Гомельскі журналіст Меркіс аштрафаваны за стрым з вызвалення Філіповіча
У Савецкім судзе Гомлю разгледжаная адміністрацыйная справа паводле артыкулу 22.9 ч. 2 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) у дачыненьні да журналіста-фрылянсэра Яўгена Меркіса.
31 сакавіка Яўген Меркіс вёў стрым меркаванага вызвалення з ізалятара часовага ўтрымання гомельскага блогера Максіма Філіповіча.
Меркіс патлумачыў, што вёў анлайн-трансляцыю ў сацыяльную сетку.
«Суду павінна быць вядома, што ў ХХІ стагоддзі гэта можа рабіць кожны, хто мае жаданьне і смартфон. А хто і як выкарыстоўвае матэрыялы з фэйсбука ці «Аднакласнікаў», — гэта ўжо іншая справа», — кажа журналіст.
Суддзя Алена Шайн аштрафавала Яўгена Меркіса на 40 базавых велічыняў (920 рублёў).