БЕЛ Ł РУС

У Брэсце школьнік стрэлам з пнеўматычнага пісталета пазбавіў хлопца зроку на адно вока

5.05.2017 / 11:58

У Брэсце 16-гадовы школьнік у снежні мінулага года параніў з пнеўматычнага газабалоннага пісталета свайго 15-гадовага прыяцеля ў правае вока, калі яны з кампаніяй прыяцеляў адправіліся ў лес пастраляць па слоіках, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Адбылося гэта ў лесапаласе паблізу гаражнага масіву па вул. Гродзенскай. Вядома, што днём 16 снежня 2016 года кампанія з пяці маладых людзей прыйшла ў лесапаласу, каб пастраляць з пнеўматычнай зброі па слоіках. Па словах пацярпелага, у нейкі момант падазраваны пачаў цэліцца яму ў твар. Ён ігнараваў неаднаразовыя просьбы прыбраць пісталет, пасля чаго мэтанакіравана націснуў на спускавы механізм.

Траўма прывяла да поўнай страты зроку на правае вока, і, згодна з заключэннем судова-медыцынскай экспертызы, аднесена да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Пісталет належаў бацьку аднаго з маладых людзей.

У дачыненні да 16-гадовага падлетка заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 8 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула