БЕЛ Ł РУС

У Комі (Расія) падлеткі закідалі яйкамі храм. На іх завялі справу аб вандалізме

6.05.2017 / 15:43

У Комі (Расія) ў горадзе Саснагорск падлеткі закідалі мясцовы храм яйкамі, паведамляе МУС рэспублікі.

Як высветлілі паліцэйскія, 16-гадовай дзяўчыне і яе 14-гадоваму прыяцелю «няма чым было заняцца». «І яны пачалі кідаць яйкі ў мясцовы храм. У выніку разбілі частку шыб », - паведамілі ў паліцыі.

Школьнікаў заўважыў вартаўнік і выклікаў святара, які затрымаў падлеткаў і здаў паліцыянтам. На школьнікаў завялі справу аб вандалізме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула