Instagram дазволіў рабіць публікацыі праз мабільную версію сайта
Фотасэрвіс Instagram выпусціў абнаўленне для мабільнай версіі сайта, якое дазволіла дадаваць новыя фатаграфіі не толькі праз афіцыйны дадатак, паведамляюць інфармагенцтвы.
Цяпер тыя карыстальнікі, якія заходзяць у Instagram праз браўзары, змогуць скарыстацца практычна ўсімі функцыямі, якія прапануе дадатак. Галоўнае — гэта магчымасць размяшчаць кантэнт з мабільнай версіі сайта. Раней можна было толькі праглядаць фатаграфіі тых, на каго карыстальнік падпісаны, і адсочваць паведамленні.
Адзіны мінус — немагчымасць рэдагаваць фота, як у дадатку. Можна толькі выбраць фармат і перавярнуць новую фатаграфію.