БЕЛ Ł РУС

«Белтэлекам» перайшоў на рускую мову ў прагнозе надвор'я па сваёй ініцыятыве, разарваўшы дамову з Гідраметам

12.05.2017 / 11:46

nn.by

Ад 10 мая служба прогнозу надвор'я «195» перайшла з беларускай на рускую мову

«Белтэлекам» патлумачыў, што гэта звязана «са змяненнем дамоўных адносін з Гідраметам і прывядзеннем працы службы 195 да адзінага фармату па ўсёй краіне».

Мы звярнуліся ў Гідрамет з просьбай патлумачыць, што змянілася ў дамове.

«Па дагавору ад 10 сакавіка 2013 года з «Белтэлекамам» супрацоўнікі Гідрамета агучвалі прагноз надвор'я на беларускай мове.

Аднак 18 красавіка 2017 года «Белтэлекам» апавясціў Гідрамет, што спыняе дагаворныя адносіны ў аднабаковым парадку ад 10 мая 2017 года.

У сувязі з гэтым у цяперашні час прагноз надвор'я агучваюць супрацоўнікі «Белтэлекама», — пракаментаваў Гідрамет. Прычым, як выявілася, агучваюць па-руску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула