БЕЛ Ł РУС

Літоўская чыгунка адмовілася ад пасажырскіх перавозак у Маскву

12.05.2017 / 21:04

nn.by

Літоўская дзяржаўная кампанія Lietuvos geležinkeliai (Літоўская чыгунка) адмовілася ад перавозак пасажыраў у Маскву, паведамляе Delfi са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

Такое рашэнне было прынятае з меркаванняў эканоміі. Кампанія сцвярджае, што дзякуючы гэтаму яна зможа эканоміць штогод 2 млн еўра, а пасажыры і далей змогуць ездзіць у Расію на расійскіх цягніках.

У Lietuvos geležinkeliai з панядзелка перастануць чапляць вагоны да расійскага цягніка, які курсіруе па маршруце Калінінград—Вільня—Масква.

«У трох дадатковых вагонах у сярэднім ездзіла прыкладна 20 пасажыраў. Маршрут захаваецца і ў далейшым, аднак у Вільні мы перастанем чапляць свае вагоны. Дзякуючы гэтаму нашы выдаткі скароцяцца», — сказаў намеснік гендырэктара кампаніі Лінас Баўжыс.

Летась Літоўская чыгунка перавезла ў Маскву і назад амаль на 27% менш пасажыраў, чым у 2015 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула