БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына скраў машыну, каб пакатаць сяброўку

16.05.2017 / 17:19

nn.by

Вяртаючыся дадому пасля працы, 30-гадовы мінчук вырашыў зрабіць падарунак сваёй каханай — пакатаць яе на аўтамабілі, паведамілі ў Фрунзенскім РУУС.

Грошай на арэнду машыны ў яго не было, таму ён вырашыў прайсці ўздоўж дарогі па вуліцы Кунцаўшчына і пашукаць незачынены аўтамабіль. У той вечар мужчыну «пашанцавала» — ля дарогі стаяў адчынены «ВАЗ-2106». Машыну ўдалося завесці, і парачка паспела пакатацца. Але па дарозе назад на паркоўку мужчыну затрымалі супрацоўнікі ДАІ і даставілі ў міліцыю.

У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 214 КК РБ (Выкраданне транспартнага сродку або маламернага паветранага судна), што пагражае яму пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 7 гадоў.

Раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за ўчыненне крадзяжу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула