БЕЛ Ł РУС

У Мінску насмерць збілі мужчыну, які выйшаў з аўтобуса і стаў пераходзіць перад ім дарогу

16.05.2017 / 20:38

У Мінску мужчына выйшаў на дарогу з-за аўтобуса, які спыніўся, і трапіў пад колы аўтамабіля. Пра гэта распавёў начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік.

Смяротны наезд адбыўся ўвечары 16 мая на сталічнай вуліцы Несцерава. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына выйшаў на прыпынку з аўтобуса і стаў пераходзіць перад ім дарогу. У гэты момант яго і збіў аўтамабіль «Рэно».

Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы здарэння.

На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула