БЕЛ Ł РУС

Зьявілася праваслаўнае марозіва «Пушок»

13.08.2008 / 14:34

АК

На абгортцы значыцца: «вырабляецца па Дабраславеньні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Высока­прэа­сьвяшчэнь­ней­шага Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта. У асартымэнце крэатыўных вытворцаў ужо ёсьць гатункі «БРСМ-Маладзёжнае», «Капеечнае» ды «Салдацкае».

На абгортцы марозіва «Пушок» значыцца: «вырабляецца па Дабраславеньні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Высока­прэа­сьвяшчэнь­ней­шага Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага ФІЛАРЭТА».

Прадукт з выявай белага пушыстага ката вырабляе мясцовы камбінат «Малочны сьвет».

Чаму менавіта дзеля Пушка ўладыка Філарэт выдаў сваё дабраславеньне? На прадпрыемстве кажуць: гэтак клічуць ката дырэктара, — паведамляе BulletinOnline.org

«Малочны сьвет» выпускае таксама такія гатункі марожанага як laquo;Капеечнае», «Салдацкае» ў камуфляжнай абгортцы. Яго на мясцовым тэлебачаньні якраз рэклямуе зухавы сяржант у камуфляжы. Зусім нядаўна «Малочны сьвет» праславіўся марожаным з назвай «БРСМ-Маладзёжнае».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула