БЕЛ Ł РУС

Таўстуны могуць быць цалкам здаровымі

13.08.2008 / 15:45

Nashaniva.com

А худыя людзі — хварэць на хваробы таўстуноў.

Новыя дасьледаваньні паказалі, што прыблізна ў паловы тоўстых людзей назіраецца нармальны ціск і ўзровень халестэрыну.

А ў худых людзей часта праяўляюцца хваробы, да якіх звычайна схільныя людзі з залішняй вагой.

Вынікі дасьледаваньняў таксама паказалі, што стэрэатыпы з нагоды памераў цела часьцяком зманлівыя. Гэтак, людзі з «нармальнай» вагой часта пакутуюць на хваробы, уласьцівыя мажным людзям.

У 51 адсотка дасьледаваных таўстуноў узровень халестэрыну й крывяны ціск адпавядаюць норме.

Паводле: «Новости Америки»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула