БЕЛ Ł РУС

Дэкрэтніца выкінула з 9-га паверха пляшку з-пад гарэлкі — і пашкодзіла аўтамабіль

23.05.2017 / 13:53

Nashaniva.com

Выпадак зафіксаваны на вуліцы Пестрака, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Там у мінулую нядзелю 25-гадовая жанчына знайшла ў сябе дома пустую пляшку з-пад гарэлкі. Пазбавіцца ад яе грамадзянка вырашыла вельмі проста, выкінуўшы тару праз акно. Кватэра дзяўчыны знаходзіцца на 9-м паверсе.

Бутэлька ўпала на «Таёту Авенсіс», пашкодзіўшы аўтамабілю дах, і разбілася.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Цікава, што жанчына знаходзіцца ў сацыяльным адпачынку па доглядзе дзіцяці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула