БЕЛ Ł РУС

ІД узяла на сябе адказнасць за тэракт у Манчэстэры

23.05.2017 / 15:00

Nashaniva.com

На канцэрце было шмат дзяцей, PA

Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за выбух у Манчэстэры.

Пра гэта ў сваім Twitter паведаміла Рыта Кац, кіраўнік выдання SITE, якое займаецца адсочваннем актыўнасці баявікоў. Пра гэта таксама паведамляецца ў Twitter агенцтва Associated Press.

Выбух на канцэрце папулярнай сярод падлеткаў амерыканскай спявачкі Арыяны Грандэ адбыўся вечарам у панядзелак у «Манчэстэр Арэне». Загінулі 22 чалавекі, шэсць дзясяткаў параненыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула