БЕЛ Ł РУС

БРСМ выбраў і паказаў найпрыгажэйшых беларускіх студэнтак. Спойлер: перамагла віцебская ФОТАРЭПАРТАЖ

23.05.2017 / 22:17

Фота Сяргея Гудзіліна

23 мая ў Prime Hall прайшоў нацыянальны фінал міжнароднага конкурсу грацыі «Каралева Вясна — 2017». Найлепшых беларускіх студэнтак-прыгажунь абіралі па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. 15 прэтэндэнтак выходзілі на сцэну 7 разоў у розных вобразах і строях (без дэфіле ў купальніках). Галоўны тытул і званне «Каралева Вясна — 2017» атрымала Сняжана Міхейцава з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Галоўнай тэмай конкурсу, канечне, без нечаканасцяў, быў абраны «Год Навукі». Напрыклад, у конкурсе бліц-інтэрв'ю канкурсанткі адказвалі на пытанні «Якой будзе Беларусь у 3017 годзе?» і г.д.

Пра пераможцу конкурсу Міхейцаву Сняжану арганізатары кажуць так: «Свабодная, мэтанакіраваная і моцная духам Сняжана большую частку свайго жыцця праводзіць у трэнажорнай залі пасярод халоднага жалеза! Але ўнутры яе ў гармоніі жывуць бязлітасны і стрыманы ваяр і зграбная, пачуццёвая, пяшчотная і жаноцкая прынцэса.» Таксама ў прэс-рэлізе ўказаная і іншая цікавая інфармацыя: ёй 21 год, параметры 88-65-95.

«Каралева Вясна — 2017» Сняжана Міхейцава з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

«Каралева Вясна — 2017» Сняжана Міхейцава з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Першая віцэ-міс Хрысціна Нікіфарава з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

«Каралева Вясна — 2017» Сняжана Міхейцава з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Другая віцэ-міс Енка Алена з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула