БЕЛ Ł РУС

Надзіманыя фэкаліі зьдзьмула з музэю

13.08.2008 / 21:11

Nashaniva.com

Гігіанцкая надзіманая мадэль сабачай фэкаліі была зьдзьмутая ветрам з тэрыторыі музэю й сапсавала лінію электраперадач.

Гігіанцкая надзіманая мадэль сабачай фэкаліі была зьдзьмутая ветрам з тэрыторыі музэю й сапсавала лінію электраперадач.

Мастацкі твор пад назовам Экскрэмэнтальны Комплекс (Complex Shit) амэрыканца Пола Макарці, памерам з дом, быў выстаўлены ў Цэнтры Пола Клі ў швайцарскім Брне.

Дык вось вецер наляцеў ды сарваў працу зь месца й аднёс на 200 мэтраў.

Надзіманая фэкалія была аснашчаная сыстэмай бясьпекі, якая мусіла ў выпадку моцнага ветру выпусьціць зь яе паветра, але ня выпусьціла.

Твор мастацтва быў вернуты на месца выставы, дзе мае прастаяць да кастрычніка.

Макарці шырока вядомы сваімі надзіманымі творам мастацтва. У 2003 годзе побач зь лёнданскім музэем сучаснага мастацтва «Тэйт мадэрн» красаваў гіганцкі надзіманы Бураціна, паведамляе BBC.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула