БЕЛ Ł РУС

У Афінах узарвалі машыну былога прэм'ер-міністра Грэцыі

25.05.2017 / 19:24

nn.by

Былы прэм'ер-міністр Грэцыі Лукас Пападзімас пацярпеў у выніку выбуху, які здарыўся ў яго машыне, паведамляе ВВС. Інцыдэнт адбыўся ў цэнтры Афін.

Па дадзеных агенцтва TV ERT, Пападзімас і яго кіроўца сур'ёзна параненыя і адпраўленыя ў бальніцу.

Рэйтэр перадае, што выбуховая прылада была схаваная ў канверце ўнутры машыны.

Пападзімас займаў пасаду прэм'ер-міністра Грэцыі з 11 лістапада 2011 па 16 мая 2012 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула