БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Мы нікога не трымаем, але лепш шукайце шчасце на радзіме

26.05.2017 / 12:04

Аляксандр Лукашэнка заклікае моладзь шукаць шчасце перш за ўсё на радзіме. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з навучэнцамі «Моладзь. Погляд у будучыню».

«Менавіта пад нашым небам — Беларусі — вы зможаце быць у поўнай ступені шчаслівымі і ажыццявіць сваю мару», — упэўнены беларускі лідар.

Ён адзначыў, што, вядома, можна з'ехаць і за мяжу, як робяць некаторыя. «Мы нікога не трымаем», — дадаў ён.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што, як паказвае практыка, потым можа быць досыць складана зноў інтэгравацца ў родную краіну, знайсці сваё месца ў грамадстве. «Галоўнае — гэта твая зямля, на якой ты нарадзіўся. Таму я вам раю не як прэзідэнт, а як чалавек: не губляйце сваёй зямлі! Жывіце на ёй і старайцеся зрабіць нешта для той зямлі, на якой вы нарадзіліся. Для тых людзей, дзякуючы якім вы, магчыма, станеце вялікімі і лідарамі», — заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула