БЕЛ Ł РУС

Латвія выйшла на першае месца ў свеце па росце ВУП 

29.05.2017 / 10:22

Nashaniva.com

Па параўнальных паказчыках на душу насельніцтва суседка Беларусі абагнала ўсе перадавыя краіны.

У Латвіі самы высокі паказчык росту ВУП на душу насельніцтва з 1993 года ў параўнанні з любой перадавой краінай свету. Пра гэта заявіў рэдактар па эканоміцы Financial Times Крыс Джайлс у дыскусіі ў сацыяльнай сетцы Twitter, піша thinktanks.by.

Графік, які пацвярджае дадзеныя эканамічнага рэдактара FT, прыводзіць выданне baltic-course.com.

Варта адзначыць, што прыведзены рост ВУП на душу насельніцтва не ўлічвае дэмаграфічную сітуацыю ў Латвіі, дзе смяротнасць пераважае над нараджэннем і аб'ём эміграцыі з краіны з моманту ўступлення Латвіі ў ЕС склаў, па розных дадзеных, ад 300 да 400 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула