БЕЛ Ł РУС

Купляць валюту цяпер можна будзе без пашпарта

29.05.2017 / 17:56

Nashaniva.com

У Беларусі адмяняецца патрабаванне рэгістрацыі банкамі пашпартных даных фізічных асоб, якія набываюць замежную валюту. Адпаведны ўказ Александр Лукашэнка падпісаў 29 мая, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Нацыянальнаму банку даручана ў трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым дакументам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

Указ распрацаваны ў мэтах лібералізацыі валютнага рэжыму і спрашчэння парадку правядзення валютна-абменных аперацый. Ён уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула