БЕЛ Ł РУС

Стынг прыедзе з канцэртам у Мінск праз сем гадоў пасля апошняга выступу

31.05.2017 / 9:15

Новая праграма, а таксама любімыя хіты і энергія, якая з першага акорда захоплівае дух, чакае гледачоў 8 кастрычніка на сцэне Мінск-Арэны.

Дванаццаты студыйны альбом і першы за апошнія 10 гадоў рок-дыск «57th&9th» ўбачыў свет 11 лістапада 2016 года. Назву альбом атрымаў дзякуючы скрыжаванню дзвюх вуліц - пяцьдзесят сёмай і дзявятай - кожны дзень па дарозе ў студыю Стынг праходзіў менавіта міма гэтага скрыжавання.

Усяго на дыску 10 песен.

Квіткі ў продажы з 2 чэрвеня.

Цана квіткоў: фан-зона — 190 руб, танцпляц — 140 руб, сектары — 90—300 руб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула