БЕЛ Ł РУС

Трамп прапанаваў сусветным лідарам тэлефанаваць яму на мабільны

31.05.2017 / 9:33

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп даў нумар свайго мабільнага тэлефона кіраўнікам шэрагу замежных дзяржаў і сказаў тэлефанаваць яму наўпрост, чым парушыў дыпламатычны пратакол і выклікаў хваляванне службы бяспекі. Пра гэта паведамляе The Washington Post са спасылкай на былых і цяперашніх амерыканскіх службовых асобаў.

Нумар мабільнага тэлефона Трампа атрымалі прэзідэнт Мэксыкі і прэм’ер-міністр Канады, прычым другі ўжо скарыстаўся ім. Трамп таксама абмяняўся нумарамі мабільных тэлефонаў з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, паведаміў газеце французскі прадстаўнік.

Якім бы мабільным тэлефонам ні карыстаўся прэзідэнт за межамі надзейна абароненых памяшканняў, размовы па ім могуць быць перахопленыя любымі кампетэнтнымі спецслужбамі, дружалюбнымі і не, паведамілі выданню крыніцы.

У ходзе выбарчай кампаніі мінулага года Трамп крытыкаваў сваю суперніцу ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан за перасылку службовых дакументаў з дапамогай неабароненай электроннай пошты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула