Шуневіч: У дом аршанскага мэра ўрываліся супрацоўнікі МУС
Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч прызнаў, што міліцыя датычная да скандальнай гісторыі са старшынёй Аршанскага райвыканкама. Нагадаем, сілавікі ўварваліся да яго, каб праверыць ці дома ён.
«Безумоўна, супрацоўнікі МУС бралі ў гэтым удзел», — заявіў ён, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Нашай Нівы».