БЕЛ Ł РУС

«І ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы на Беларусь»: Севярынец збірае грошы на выданне рамана «Беларусалім»

31.05.2017 / 17:02

ЗП

Палітык, сустаршыня хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец абвесціў аб пачатку краўндфандынгавай кампаніі па зборы сродкай на выданне першай часткі рамана «Беларусалім».

Гэтую кнігу Павел Севярынец пісаў 12 гадоў. Ад 2005-га. Раман мог не дайсці да чытача. Быў момант, калі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС канфіскавалі ў Севярынца рукапіс.

«Пасля публікацый і міжнародных зваротаў аддалі. Тады дайшло да таго, што гэтую справу мне давялося абмяркоўваць з Кубілюсам, які быў прэм'ерам Літвы на той момант. Пасля сустрэчы з ім і аддалі. Спярша асноўную частку, а потым і дзве апошнія главы», — расказвае Севярынец.

Агулам на кнігу мяркуецца сабраць 6300 рублёў. Людзям прапануецца ахвяраваць 10, 20 альбо 30 рублёў.

«У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш — даць усяму чалавецтву шчасце. Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній чорнага квадрата Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых асобаў Беларусі, міжнароднага капіталу ды вернікаў-хрысціянаў:

евангельскага пастара Льва, пробашча касцёла святога Роха Пятра Гарнастая і праваслаўнага анархіста Яна Яснага. Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс», — гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

Вокладку да выдання распрацавала жонка Севярынца Вольга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула