БЕЛ Ł РУС

«Белсат» закрыў праграму «Два на два»

1.06.2017 / 10:31

nn.by

Перадача выходзіла на тэлеканале апошнія сем гадоў.

Шэсць гадоў размову вялі Павел Мажэйка і Дзмітрый Гурневіч. Ад лістапада 2016 года Гурневіча замяніў Валер Руселік.

У студыю штотыдзень запрашалі двух экспертаў, з якімі вядоўцы паўгадзіны абмяркоўвалі дыскусійныя надзённыя і вечныя пытанні: беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017», справу «Белага легіёна», нацыянальных герояў, дармаедаў, стаўленне да жанчын у Беларусі, Нобелеўскую прэмію Алексіевіч і іншыя.

«Белсат» пазіцыянаваў праграму як адну з найбольш заўважных на тэлеканале.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула