БЕЛ Ł РУС

Прадстаўлены велізарны самалёт для запуску ракет у космас ФОТАФАКТ

1.06.2017 / 11:17

Stratolaunch Systems Corp.

Кампанія Stratolaunch Systems, створаная адным з заснавальнікаў Microsoft Полам Аленам, прадставіла самалёт для запуску касмічных ракет.

Размах крылаў двухфюзеляжнага самалёта — 117 метраў (на 28,6 метра больш, чым у Ан-225 «Мрыя», які лічыцца самым вялікім самалётам у свеце), даўжыня - 92 метры. Ён абсталяваны шасцю рухавікамі і 28-колавым шасі. Маса апарата без нагрузкі 250 тон, з нагрузкай - 590 тон. Самалёт Stratolaunch Systems прызначаны для вываду ў космас ракет-носьбітаў з вышыні 9,1 тысячы метраў. Яго першы дэманстрацыйны запуск запланаваны на 2019 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула